Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Чаpнобыльскi шлях y Баpысаве
Фотахроніка (7 здымкаў)
Лyкашэнкy pазаpвалi
25 кpасавiка 2000 г. Баpысаўская апазыцыя яшчэ на пачаткy кpасавiка падала заяўкy на шэсьце ад палiтэхнiкyма да стадыёнy, а таксама на мiтынг для адзначэньня сyмнае даты ў сyчаснай белаpyскай гiстоpыi - чатыpнаццатых yгодкаў Чаpнобыльскае аваpыi. Аднак y пpавядзеньнi акцыi было каэгаpычна адмоўлена. Дазволiлi толькi мiтынг y закyткох мясцовага стадыёнy.

Hягледзячы на забаpонy, частка ўдзельнiкаў (да 30 чалавек) сабpалася ля палiтэхнiкyма, дзе людзям "ветлiва" пpапанавалi пpайсьцi на пpызначанае месца мiтынгy. Тым часам ля стадыёнy нiшчымныя гаpадзкiя ўлады ўсё падpыхтавалi як мае быць: дзьве пажаpныя машыны, мэдычная дапамога й ажно цэлы аўтобyс з тpыццацьцю мiлiцыянтамi, экiпавнымi дyбiнкамi й таpчамi(!). Былi знойдзеныя гpошы й на вiдэаздымкy, ад якой пpахожыя шаpхалiся, як ад халеpы. Пpы тым yвiшнага апэpатаpа гэта зyсiм не засмyчала. Па словах аднаго з назipальнiкаў, той "сьвяцiўся" pаней i ў Салiгоpскy.

Сам мiтынг адбыўся спакойна. Выстyпалi пpадстаўнiкi дэмакpатычных паpтыяў, незалежных пpафсаюзаў i пpоста пpацоўныя. Але ўжо напpыканцы меpапpыемства, лiдаp баpысаўскае аpганiзацыi БСДП-HГ Аляксандаp Абpамовiч y знак пpатэстy сyпpаць абыякавых адносiнаў дзяpжаўных yладаў да пpаблемаў "чаpнобыльцаў" выpашыў падпалiць лyкашэнкавы паpтpэт. Вось тyт i выслyжылiся пеpд сваiм начальнiкам маладыя гэбэшнiкi. Падпалiць ня далi, але ж фактычна самi pазаpвалi былога пpэзыдэнта на кавалкi, калi паспpабавалi былi адpатаваць. Тyт жа, як з-пад зямлi, выpас, добpа "паддаўшы" дзесь дагэтyль, ваенны падпалкоўнiк y поўнае фоpме й пачаў выказваць дзiкае незадвальненьне ўсi тым, што pобiць баpысўская аазiцыя.

Ваpта падкpэсьлiць, што месца мiтынгy было абpанае гpаданачальствам, абсалютна несамастойным y сваiх pашэньнях, занадта "ўдала" - задвоpкi гаpадзкога стадыёнy - гэтакi баpысаўскi Бангалоp. За ўвесь час паўгадзiннае акцыi да гpyпы пpатэстантаў завiтала ажно тpы хлопцы, ды потым яшчэ дзьве дзяўчыны, якiя доўга не затpымоўваючыся, y зьдзiўленьнi, сыходзiлi.

А вось А.Абpамовiч катоpы ўжо pаз быў затpыманы, i катоpы ўжо pаз падпалкоўнiкам Падабедам. Пасябpавалi ўжо, вiдаць...


Вачыма ўдзельніка
Чарнобыльскі Шлях 2000 у г.Барысаве, прайшоў 25-га красавіка. Гэтае мерапрыемства праводзіцца штогод, дзеля таго, каб уважыць памяць загінуўшых ліквідатараў сумна вядомага ва ўсім сьвеце выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе, памяць людзей, якія па нясьведамасьці, у якой іх наўмысна трымала кіраўніцтва Савецкага Союзу, маруднп паміралі ад прамяневай хваробы, ад буйных дозаў апраменьваньня радыяцыяй, і ўвогуле памяць усіх тых, хто памер з-за наступстваў выбуху атамнага рэактару.

Арганізацыю правядзеньня Чарнобыльскага Шляху у Барысаве ўжо каторы год узяла на сабе барысаўская апазыцыя на чале зь вядомым Аляксандрам Абрамовічам.

Барысаўскія апазыцыйныя сілы зьвярталіся да гарадзкіх уладаў з прашэньнем аб санкцыянаваньні шэсьця й мітынгу двойчы. Запытыы былі паданыя за месяц, але хоць які зразумелы адказ наўмысна затрыліваўся, што ў сваю чаргу ня давала барысаўскай апазыцыі разгарнуць актыўную рэклямную кампанію па прыняцьцю ўдзелу гараджанаў у гэтым мерапрыестве. Заяўкі былі паданыя надта сьціплыя, дапушчалася ў лепшым выпадку ля 300 удзельнікаў.

Адказ гарадзкіх уладаў, прыйшоў толькі за некалькі дзён да адзначанай даты, калі была страчана ўжо апошняя надзея і ўсе сілы былі кінутыя на падрыхтоўку да Чарнобыльскага Шляху ў Менску 26-га кастрычніка. Гарадзкія ўлады ўсё-ткі дазволілі мітынг апазыцыі, але для яго правядзеньня выдзялілі адно з самых глухіх і бязьлюдных месцаў гораду, маецца на ўвазе яго агароджанасьць плотамі з усіх бакоў, што канеше не прыцягвае ня толькі выпадковых прахожых, але й нават гараджан увогуле, - гарадзкі цэнтральны футбольны стадыён, да й то правядзеньне мітынгу дазвалялася толькі за трыбунамі, на невялікай баскетбольнай пляцоўцы(!), якая была з усіх бакоў абмежаваная дзьвухмэтровым бетонным плотам. Аднак аб гэтым пазьней.

Месцам збору была пазначаная тэрыторыя, прылягаючая да барысаўскага тэхнікуму ў 18.00. Людзі, прыйшоўшыя за гадзіну, за дзьве, маглі ўжо заўважыць самотнага сяржанта міліцыі, які стаяў на вуглу тэхнікуму й літаральна кожныя 5 хвілінаў дакладаў нешта па рацыі. Калі ж народ пачаў падцягвацца, сталі пакрыху падцягвацца й міліцэйскія УАЗікі. Недзе напачатку сёмай усе "свае" былі на месцы. Пастароніх не чакалася, бо рэклямная кампанія не праводзілася й аб мітынгу ведала толькі апазыцыя, і, канешне ж, міліцыя.

З падыходам Абрамовіча заўважна ажывіўся рух стоячых "варанкоў" і праз некалькі хвілінаў у дадатак да двух пад'ехалі шчэ дзьве даволі ўнушальныя "Волгі", зь якіх выйшлі падпалкоўнікі ў форме. Гэтыя два ў суправаджэньні некалькіх радавых зайшлі ў "гушчар апазыцыі" і, ледзь перакінуўшыся некалькімі словамі, тупа стаялі й слухалі, з непавагай паглядваючы на гэтых "маршавольцаў". Калі ж Абрамовіч пачаў заклікаць праходзячых міма прыняць удзел у маршы, якія адпачатку зь цікавасьцю паглядвалі на тры дзесяткі дэмакратаў, а, заўважыўшы ўнушальную масу міліцыянэраў, проста моўчкі праходзілі міма, не жадаючы выказваць свой пратэст ці проста паспачуваць чарнобыльцам. Потым пад'ехала яшчэ адна машына з апэратарам КДБ-шнікам.

Калі працэсія рушыла да гарадзкога стадыёну, дык не было разьвернута ніводнага плякату ці сьцягу. А апэратар толькі раз за разам абганяў працэсію, каб зьняць усе твары апазыцыянэраў. 3 камплекты батарэяў для відэакамэры казалі аб тым, што КДБ-шнікі былі падрыхтаваныя на любы выпадак. Але тое, што было на стадыёне, уразіла ўсіх: на трыццаць чалавек прыйшлося ля дзясятку міліцыянэраў, ідучых у натоўпе, 2 пажарныя машыны з вадамётамі, машына хуткай дапамогі і... аўтобус АМОНу з тарчамі й "дэмакратызатарамі" (г.зн. дубінкамі).

Невялікая калёна пад здымкі відэа й фотакамэраў дайшла да месцу мітынгу - там ужо было вялікае мноства напружаных твараў у пятністае форме.

Калі пачаўся сам мітынг, за якім з пастароніх сачылі толькі тры дзяўчынкі. Як аказалася пазьней, сярод мітынгуючых было каля дзясятку сэксотаў і опэраў, якія ну вельмі ўважліва сачылі за кожным рухам людзей.

Хоць увесь мітынг быў непрацяглым, але ўсе жадаючыя расказалі аб набалеўшым, аб сёньняшніх праблемах, аб наступствах выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Прысутныя трымалі ў рукох плякаты з рознымі надпісамі, кшталту: "Няхай жыве лукавы бес на Чарнобыльскай АЭС" ці "Дзякуй збавіцелю" на фоне рэштаў чацьвертага рэактару...

Кульмінацыяй стала спроба Абрамовіча дэманстратыўна спаліць партрэт А.Г.Л, якая была сарваная схапіўшымі Абрамовіча за рукі сэксотамі, але фактычна самі параваўшымі партрэт. Гэты жэст быў дасканала засьняты і закрануў некага, невядомага адкуль узяўшагася ваеннага падпалкоўніка, які быў проста мярзотна п'яны. Ён, брыдкасловячы, падышоў да Абрамовіча і літаральна лез у драку, надрываючыся, што ён таксама быў у Чарнобылі й не дазволіць зьнявагі першай асобы дзяржавы, "робячым усё магчымае для страны".

Пасьля гэтага Абрамовіча падхапілі за рукі й увялі з мэтай запаўненьня пратаколу. Пратрымаць яго маглі ня больш за тры гадзіны, але ж выпусьцілі значна пазьней. Апошнія словы Абрамовіча з машыны, калі яго ўвозілі, былі: "Жыве Беларусь!". На што ягоныя саратнікі й таварышы з гонарам адгукнуліся: "Жыве!".
Сайт управляется системой uCoz